Праект "Вянок" прэзентуюць у Музеі гісторыі беларускага кіно

CC0 / / Касцёл святых Сымона і Алены ў Мінску
Касцёл святых Сымона і Алены ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Тры мастакі, майстры выцінанкі, сябры Беларускага саюза майстроў народнай творчасці прадстаўляюць сумесны праект "Вянок".

МІНСК, 12 вер — Sputnik. Інтэрактыўная выстава, натхнёная 125-гадовым юбілеем з дня наражэння беларускага паэта-рамантыка Максіма Багдановіча, адкрыецца ў Музеі гісторыі беларускага кіно. Канцэпцыя выставы складаецца з твораў на тэму разнастайнасці праяў прыгажосці і чараўніцтва раслін. Тонкія вобразы, падслуханыя ў вершах, сплеценыя ў круглагадовы сімвал дабрабыту і святочнасці — вянок, які ў любую паравіну года прыцягвае нашу ўвагу да радасных падзей.

© Photo : прадстаўлена арганізатараміАфіша выставы
Афіша выставы - Sputnik Беларусь
Афіша выставы

На выставе будуць прадстаўлены работы Вольгі Бабурынай, народнага майстра Беларусі па выцінанцы, мастака і педагога, Наталлі Сухой — мастака, майстра выцінанкі, Веры Янушэўскай — мастака, майстра выцінанкі, аўтара ідэі выставы.

Падчас выставы адбудзецца тры майстар-класы па выцінанцы, тры музычныя сустрэчы, а таксама лекцыя Ірыны Мазюк па архаічнай манеры спеваў, лекцыя і канцэрт Стася Чавуса і Дзяніса Сухога пра традыцыйныя народныя інструменты, танцавальная вечарына ў народным стылі і іншае.

Адкрыццё выставы адбудзецца ў Музеі гісторыі беларускага кіно 15 верасня 2016 года а 19.00 па адрасе г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 10 (каля Чырвонага касцёла).

Уваходны квіток 25 000 (2,5) руб. Студэнтам і школьнікам зніжка.

Стужка навiн
0