Сямашка паведаміў аб трох варыянтах новых коштаў на расійскі газ

© Sputnik / Виталий Тимкив / Перайсці ў медыябанкКомплекс падрыхтоўкі і транспарціроўкі экспартнага газа
Комплекс падрыхтоўкі і транспарціроўкі экспартнага газа - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Першы варыянт – роўнадаходныя кошты – самы выгадны для Беларусі, але ў нядзелю з Дварковічам абмяркоўваўся трэці варыянт, які прадугледжвае субсідыі для Мінска.

МІНСК, 12 вер — Sputnik. Беларускі бок яшчэ раз абмяркуе з расійскімі калегамі тры варыянты умоў паставак расійскага газу ў Беларусь і да 14 верасня плануе выйсці на падпісанне адпаведнага пратакола, заявіў віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак правёў з Сямашка рабочую сустрэчу, па выніках якой даручыў яму на працягу некалькіх дзён завяршыць перамовы па ўмовах паставак энерганосбітаў.

"Мы распрацавалі некалькі падыходаў да цэнаўтварэння, грунтуючыся на тых міжурадавых пагадненнях, якія мы падпісалі ў папярэднія перыяды. Грунтуючыся на гэтых базавых дакументах, мы прапрацавалі тры магчымыя варыянты коштаўтварэння для Беларусі", — паведаміў Сямашка ў панядзелак журналістам па выніках нарады ў прэзідэнта.

Яго словы прыводзіць БелТА. Паводле яго слоў, апошні варыянт абмяркоўваўся з расійскім віцэ-прэм'ерам Аркадзем Дварковічам на мінулым тыдні.

"Заўтра-паслязаўтра мы будзем працягваць гэтыя перамовы. Сёння я атрымаў даручэнне ад прэзідэнта абмеркаваць усе тры магчымыя варыянты і абраць найбольш аптымальны для дзвюх краін", — сказаў Сямашка.

Ён нагадаў, што прэзідэнтам пастаўлены жорсткі тэрмін — да 14 верасня неабходна выйсці на падпісанне пратаколу.

"Зацягваць далей гэты працэс нельга. Таму што зацягванне мае выдаткі і палітычныя, і эканамічныя", — адзначыў віцэ-прэм'ер. Паводле яго слоў, першы варыянт — найбольш выгадны для Беларусі, ён прадугледжвае ўвядзенне роўнадаходных коштаў. Другі варыянт прадугледжвае прывязку да ўнутрырасійскіх коштаў і яшчэ шэраг умоў для Беларусі. Трэці варыянт, які прапанавала разгледзець Расія, прадугледжвае пэўныя субсідыі.

"Тры гэтых варыянты мы павінны абмеркаваць і выбраць галоўнае", — дадаў Сямашка.

Стужка навiн
0