МІНСК, 13 вер — Sputnik. Цёплае і без ападкаў надвор'е захаваецца ў Беларусі ў аўторак 13 верасня, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Паводле дадзеных сіноптыкаў, надвор'е на гэтым тыдні ў Беларусі будзе фармаваць скандынаўскі антыцыклон — будзе цёпла і суха.
"Чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Раніцай у асобных раёнах захаваецца туман. Тэмпература паветра максімальная днём +18…24°С, па паўднёвым захадзе +25…28°С", — сказалі ў Гідраметцэнтры.
Паводле дадзеных сіноптыкаў, у Мінску ўдзень паветра прагрэецца да +21…23°C, без істотных ападкаў. Раней у Гідраметцэнтры паведамілі, што такое надвор'е пратрымаецца ў краіне як мінімум да канца тыдня, толькі ў пятніцу па паўночным усходзе Беларусі магчымыя невялікія кароткачасовыя дажджы.