Шчоткіна: далейшага павышэння пенсійнага ўзросту можа і не быць

© Sputnik / Игорь Руссак / Перайсці ў медыябанкПенсіянеркі
Пенсіянеркі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Міністр упэўненая, што пенсійная сістэма наўпрост тычыцца лёсаў людзей, таму рашэнні па яе рэфармаванні прымаюцца ўзважаныя і ўсебакова прадуманыя.

МІНСК, 14 вер — Sputnik. Міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Марыяна Шчоткіна лічыць, што пры ўмове ўстойлівага росту эканомікі, эфектыўнай занятасці і паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі не будзе неабходнасці ў далейшым павышэннi пенсійнага ўзросту.

Увесну бягучага года на дзяржаўным узроўні было прынята рашэнне, што павышаць пенсійны ўзрост пачнуць паэтапна з 2017 года, у канцы рэформы для жанчын узрост выхаду на пенсію складзе 58 гадоў, для мужчын — 63 гады.

"Пенсійная сістэма наўпрост тычыцца лёсаў людзей, таму рашэнні па яе рэфармаванні прымаюцца ўзважаныя і ўсебакова прадуманыя. Стратэгія павышэння пенсійнага ўзросту ўжо была распрацавана раней — пагадзіцеся, мы заўсёды павінны быць гатовыя да прыняцця рашэнняў зыходзячы з развіцця эканамічнай сітуацыі", — заявіла міністр на пасяджэнні Мінскага гарадскога савета дэпутатаў.

Паводле яе слоў, пры ўмове ўстойлівага росту эканомікі, эфектыўнай занятасці, паляпшэння дэмаграфічных працэсаў, павелічэнні колькасці працуючых не будзе неабходнасці ў далейшым павышэнні пенсійнага ўзросту.

Яна патлумачыла, што бюджэт фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, са сродкаў якога выплачваюцца пенсіі і дапамогі, фарміруецца за кошт адлічэнняў наймальнікаў і грамадзян.

У сувязі з гэтым вельмі важныя рост колькасці занятых у эканоміцы, павышэнне заработнай платы працуючых, легалізацыя працоўных даходаў — ад гэтага залежаць магчымасці фонду па пенсійных выплатах, сказала яна.

Стужка навiн
0