Лукашэнка павіншаваў Праневіча з "золатам" на Паралімпіядзе ў Рыа

© REUTERS / Ueslei MarcelinoАндрэй Праневіч узяў золата Паралімпійскіх гульняў-2016
Андрэй Праневіч узяў золата Паралімпійскіх гульняў-2016 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт лічыць, што перамога беларускіх паралімпійцаў даказвае, што Беларусь багатая спартыўнымі талентамі, і ўмацоўвае славу краіны.
МІНСК, 14 вер — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па інваспорту Андрэя Праневіча з заваяваннем залатога медаля на Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра, паведамілі Sputnik у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Андрэй Праневіч атрымлівае золата Рыа-2016 - Sputnik Беларусь
Чарговае беларускае "золата" Паралімпіяды ў Рыа
Член Нацыянальнай зборнай Андрэй Праневіч заваяваў залаты медаль на спаборніцтвах па фехтаванні на рапіры на Паралімпійскіх гульнях у Рыа. Такім чынам, Беларусь змагла падняцца на 13 радок медальнага заліку Гульняў.
"Здабыўшы першую ў гісторыі Беларусі залатую ўзнагароду па фехтаванні на інвалідных калясках, ты яшчэ раз прадэманстраваў усяму свету, што наша Радзіма багатая спартыўнымі талентамі", — гаворыцца ў віншавальнай тэлеграме Лукашэнка.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, гэтая перамога, здабытая "ва ўпартым супрацьстаянні з наймацнейшымі паралімпійцамі планеты, умацоўвае спартыўную славу Беларусі".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Праневічу і трэнерскаму калектыву нацыянальнай каманды моцнага здароўя і новых поспехаў.
На летніх Паралімпійскіх гульнях беларуская зборная заваявала 7 узнагарод: пяць медалёў вышэйшай пробы і дзве бронзы.
Стужка навiн
0