МІНСК, 14 вер — Sputnik. Апублікаваны першы каталог, у які ўвайшлі больш за мільярд зорак галактыкі Млечны шлях, паведаміла Еўрапейскае касмічнае агенцтва (ЕSА).
Дэталёвая 3D карта была складзена з дапамогай тэлескопа "Гайя", які зафіксаваў дакладную пазіцыю і яркасць 1,142 мільярда зорак Млечнага шляху, у якім размешчана і Сонечная сістэма.
У заяве адзначаецца, што публікацыя каталога з'яўляецца пробнай, і ў найбліжэйшай будучыні будуць складзеныя яшчэ больш падрабязныя версіі.
Еўрапейскі тэлескоп "Гайя" (Global Astrometric Interferometer for Astrophysics, Gaia) быў запушчаны 19 снежня 2013 года. У рамках сваёй навуковай праграмы "Гайя" памерае каардынаты і хуткасці мільярда зорак галактыкі. Тэлескоп будзе павольна круціцца і "аглядаць" неба, яго святло будзе факусавацца ў лічбавай камеры з разрашэннем у амаль мільярд пікселяў. У выніку ён зможа назіраць кожную з зорак прыкладна 70 разоў за пяць гадоў.