Дзярждэп ЗША: мы гатовыя перагледзець санкцыі супраць Мінска

Падпісацца
Пры гэтым Штаты па-ранейшаму абвяшчаюць умовы: Беларусь павінна зрабіць істотныя крокі ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека.

МІНСК, 14 вер — Sputnik. Улады ЗША гатовыя перагледзець санкцыі ў дачыненні да Беларусі пры ўмове паляпшэння ў рэспубліцы сітуацыі з правамі чалавека і дэмакратыяй, заявіў журналістам у сераду прадстаўнік дзярждэпартамента Марк Тонар, каментуючы парламенцкія выбары, якія адбыліся ў рэспубліцы.

Сцяг ЗША - Sputnik Беларусь
Дзярждэп ЗША: выбары не адпавядалі абавязацельствам Беларусі

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу завяршыліся ў Беларусі ў нядзелю; паводле звестак ЦВК краіны, дэпутаты абраныя ва ўсіх акругах. Выбары праходзілі па мажарытарнай сістэме — у 110 акругах выбіралі 110 дэпутатаў з 484 прэтэндэнтаў.

"Гэтыя санкцыі прывязаныя да пытанняў дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі. Калі Беларусь распачне істотныя крокі ў дадзеных галінах, ЗША разгледзяць пытанне аб прадастаўленні чарговага палягчэння рэжыму санкцый. Сёння я пакуль ні пра што такое не магу абвясціць", — сказаў Тонер.

Ён таксама адзначыў, што ў ЗША бачылі некаторыя паляпшэнні, што дазваляе "паступова павышаць нашы стасункі з Беларуссю". Раней у Дзярждэпе адзначылі "паляпшэнні" на мінулых парламенцкіх выбарах у рэспубліцы, але паўтарылі, што па-ранейшаму не лічаць іх сумленнымі і дэмакратычнымі, нягледзячы на ​​тое, што ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ўпершыню за 12 гадоў прайшлі два прадстаўнікі апазіцыі.

Стужка навiн
0