Беларусь адправіла заяўку на "Еўрабачанне-2017"

Падпісацца
Падрыхтоўку да міжнароднага конкурсу Белтэлерадыёкампанія абяцала пачаць у бліжэйшы час, хутка пачнуць і адбор прадстаўніка на "Еўрабачанне".

МІНСК, 15 вер — Sputnik. Белтэлерадыёкампанія накіравала ў Еўрапейскі вяшчальны саюз (ЕВС) заяўку на ўдзел у міжнародным песенным конкурсе "Еўрабачанне-2017", які адбудзецца ў маі наступнага года ў сталіцы Украіны.

Помнік заснавальнікам Кіева - братам Кію, Шчэку, Харыву і сястры іхняй Лебедзі на плошчы Незалежнасці ў Кіеве - Sputnik Беларусь
Кіеў прыме "Еўрабачанне-2017"

Беларусь удзельнічае ў "Еўрабачанні" з 2004 года: прадстаўнікі рэспублікі выходзілі ў фінал папулярнага песеннага конкурсу ўсяго чатыры разы.

"Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь як адзіны ў краіне член Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (ЕВС) накіравала ў адрас гэтай міжнароднай арганізацыі заяўку аб удзеле ў папулярным песенным конкурсе "Еўрабачанне", — паведамілі Sputnik у прэс-службе кампаніі.

У бліжэйшым часе Белтэлерадыёкампанія плануе пачаць падрыхтоўку да міжнароднага конкурсу, а таксама адбор канкурсанта ад Беларусі.

Паўфіналы "Еўрабачання" адбудуцца 9 і 11 мая, фінал прызначаны на 13 мая.

Стужка навiн
0