Відэа

Відэафакт: у аэрапорце Бішкека Лукашэнку пачаставалі баарсокамі

Падпісацца
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у Бішкек для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў краін СНД.

У аэрапорце Манас Лукашэнка сустрэў кіраўнік урада КР Сааранбай Жээнбекаў, паведамляе Sputnik Кыргызстан.

"Сардэчна запрашаем у Кыргызстан!" — вітаў прэм'ер беларускага прэзідэнта, пасля чаго яны абняліся.

Аляксандру Лукашэнка падарылі кветкі і пачаставалі яго баарсокамі. Баарсок — нацыянальная мучная страва кыргызаў у выглядзе пампушак, якія смажаць у алеі. Рыхтуюць баарсокі як па святах, так і ў звычайныя дні, і частуюць імі сяброў і блізкіх, а таксама ганаровых гасцей.

Стужка навiн
0