Гэта адбылося ў Ерэване роўна сорак гадоў назад — 16 верасня 1976 года. Шматразовы рэкардсмен і чэмпіён свету па падводным плаванні Карапецян, здзяйсняючы прабежку з братам і сябрам уздоўж Ерэванскага возера, убачыў, што ў яго з моста ўпаў тралейбус.
На глыбіні 10 метраў пры нулявой бачнасці Шаварш Карапецян разбіў нагамі задняе акно тралейбуса, які ўпаў у Ерэванскае возера. Ён перадаваў брату выратаваных людзей, а брат на лодку, з лодкі у машыну. Карапецян раз за разам, пакуль не скончыліся сілы і не страціў свядомасць, упарта ныраў на дно і выцягваў усё новых і новых пасажыраў, якія трапілі ў бяду.
Карапецян выратаваў 20 пасажыраў з 92. На самай справе, яны з братам выцягнулі з вады значна больш людзей, але толькі 20 з іх удалося вярнуць да жыцця. Вынырнуўшы ў чарговы раз, Шаварш усвядоміў, што выцягнуў не чалавека, а падушку ад сядзення тралейбуса. Паводле яго слоў, гэтая падушка часта снілася яму па начах, бо ён мог выратаваць жыццё яшчэ аднаму чалавеку. Усё цела Карапецяна было парэзана аскепкамі разбітага акна.
Нягледзячы на тое, што Савецкага Саюза ўжо няма, учынак Карапецяна па-ранейшаму застаецца нашым агульным здабыткам, піша калумніст Sputnik Арменія Станіслаў Смагін, згадваючы героя краіны і героя ўсяго Савецкага Саюза:
"У апошні час усё часцей у навінах можна пачуць пра выратаванне, калі спартоўцамі, а часцей звычайнымі людзьмі, аднаго або некалькіх тапельцаў. Амаль заўжды выратавальнікі, наўрад ці хітруючы, кажуць: было зроблена тое, што павінна было быць зроблена, нічога асаблівага тут няма, усяго толькі паводзіны нармальнага чалавека. Ад такога — радасна на душы. Выходзіць, не да канца разбазараная наша маральна-духоўная скарбніца, у якой важкі ўнёсак зроблены і простым армянскім чэмпіёнам Шаваршам Карапецянам".