МІНСК, 16 вер — Sputnik. Пераважна цёплае надвор'е захаваецца ў Беларусі ў пятніцу 16 верасня, але месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Раней сіноптыкі прагназавалі, што надвор'е ў рэспубліцы паступова пачне мяняцца ўжо 15 верасня: стане халадней, а ранiцай на глебе магчымыя замаразкі.
"Чакаецца пераменная воблачнасць, месцамі па паўночна-ўсходняй палове рэспублікі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Максімальная тэмпература паветра складзе +14…20°С, па паўднёвым захадзе — да +24°С", — сказалі ў Гідраметцэнтры.
У Мінску, паводле звестак сіноптыкаў, таксама магчымы невялікі кароткачасовы дождж, а паветра днём прагрэецца да +16…18°С.