МІНСК, 16 вер — Sputnik. Беларуская біятланістка Анастасія Дубарэзава (Кінунен) размясціла ў сацыяльных сетках фотаздымкі ў беларускім народным строі са сваім мужам.
Дубарэзава ў ліпені выйшла замуж за 33-гадовага фінскага біятланіста Юні Кінунена, які зараз працуе трэнерам зборнай Фінляндыі.
"Некалькі гадоў таму мне падарылі гэты беларускі строй, заўжды ведала, што апрану!" — напісала беларуская біятланістка ў Twitter. Муж Анастасіі для фотасесіі апрануў фінскі народны касцюм.
несколько лет назад мне подарили этот белорусский наряд..всегда знала что одену!!!😍😘😋 pic.twitter.com/nB4eCiOS0m
— anastasia kinnunen (@AnastasiyaSki) 14 сентября 2016 г.
Дубарэзава пачала сваю кар'еру ў біятлоне ў 2010 годзе. Лепшым вынікам спартсменкі на ЧС стала 11 месца ў спрынце ў 2015 годзе ў Кантыялахці. На чэмпіянаце свету 2012 года ў Рупольдынгу біятланістка заняла 4 месца ў эстафеце.