МІНСК, 16 вер — Sputnik. Асноўная праца мовазнаўцы — шматтомны этымалагічны слоўнік, які выдаецца з 1978 года.
Разам з калектывам калег-аднадумцаў Лучыц-Федарэц падрыхтаваў і выпусціў у друк 13 тамоў слоўніка, апошні — на літару Т.
Мовазнаўца валодаў шматлікімі замежнымі мовамі, сярод якіх польская, сербская, славацкая і інш., браў удзел ва ўкладанні перакладных слоўнікаў — латышска-беларускага і беларуска-латышскага, стаўся аўтарам шматлікіх навуковых артыкулаў на этымалагічную тэму, адным са стваральнікаў "Лексічнага атласу беларускіх гаворак".
Іван Іванавіч Лучыц-Федарэц нарадзіўся ў вёсцы Акрутнае Драгічынскага раёна ў 1938 годзе, малодшым школьнікам разам з сям'ёй пераехаў у Драгічын.
Вучыўся ў Львоўскім універсітэце імя Івана Франка на чэшскім аддзяленні. Авалодаў шматлікімі мовамі, дзякуючы гэтаму быў запрошаны ў Інстытут мовазнаўства пры беларускай Акадэміі навук, дзе працаваў да выхаду на пенсію.