Для перамогі над міжнародным тэрарызмам патрэбныя ўзгодненыя намаганні, а Захаду давядзецца пераступіць праз многія ўмоўнасці і бар'еры ў сваім менталітэце, заявіў у інтэрв'ю Sputnik міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.
"Ім здаецца, што важней не даць Расіі расправіць плечы, важней яе стрымліваць, сунімаць, нават ахвяраваўшы антытэрарыстычнай барацьбой. Цяпер усім ўжо відавочна, што гэта шлях у нікуды, гэта шлях да таго, каб самому сабе страляць не толькі ў нагу, але і у галаву.
Нашы амерыканскія калегі павінны былі б ужо атрымаць адпаведны ўрок з падзеяў 30-гадовай даўніны, калі Савецкі Саюз быў у Афганістане, і для таго, каб Саюзу было балюча, амерыканцы стварылі маджахедаў, з якіх потым прарас рух "Аль-Каіда", які нанёс 11 верасня 2001 года вельмі жорсткі ўдар па ЗША", — сказаў Лаўроў.
Кіраўнік МЗС РФ С. Лаўроў 16 верасня ўзяў удзел у цырымоніі адкрыцця рэдакцыйнага цэнтра Sputnik Кыргызстан у Бішкеку. У ходзе экскурсіі па цэнтры міністр заявіў, што папулярнасць Sputnik расце, і адзначыў, што ў міжнароднай медыйнай прасторы не хапае аб'ектыўнай і ўзважанай інфармацыі.