МІНСК, 19 вер — Sputnik. Больш за 120 мільёнаў чалавек паглядзелі трэйлер фільма "На пяцьдзесят адценняў цямней" у сацыяльных сетках у першыя дні пасля яго прэзентацыі.
Фільм "50 адценняў шэрага" выйшаў у пракат у 2015 годзе і стаў самым касавым за той год у Беларусі. Сусветныя зборы меладрамы склалі амаль 600 мільёнаў долараў.
Працяг фільма выйдзе да Дня святога Валянціна наступнага года, а першы трэйлер сіквела быў прадстаўлены на гэтым тыдні. У першыя дні ролік паглядзелі больш за 120 мільёнаў чалавек, каля 25 мільёнаў праглядаў прыйшліся на Facebook.
Папярэдні рэкорд па праглядам трэйлера належаў фантастыцы "Зорныя вайны. Абуджэнне сілы" — яго за суткі прагледзелі 114 мільёнаў чалавек.
"Пяцьдзесят адценняў шэрага" — эратычная меладрама паводле матываў аднайменнай кнігі амерыканскай пісьменніцы Эрыкі Леанард Джэймс.