https://bel.sputnik.by/20160919/1025275910.html
Галоўнае – прафілактыка: як уберагчыся ад прастуды і грыпу?
Галоўнае – прафілактыка: як уберагчыся ад прастуды і грыпу?
Sputnik Беларусь
Сезонны рост захворвання звычайна прыпадае на зіму, аднак з-за рэзкага пахаладання многія пачынаюць "шморгать" носам і пакутаваць ад боляў у горле ўжо зараз. 19.09.2016, Sputnik Беларусь
2016-09-19T12:45+0300
2016-09-19T12:45+0300
2016-09-21T12:19+0300
у беларусі
навіны
грамадства
галоўнае
беларусь
міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101982/77/1019827779_0:145:2398:1494_1920x0_80_0_0_74f5cc6028aff2753813ba5a447180bf.jpg
МІНСК, 19 вер — Sputnik. Асноўныя меры прафілактыкі ад прастуды і грыпу дапамогуць вам зберагчы сябе і блізкіх ад хваробы, паведамілі Sputnik у Міністэрстве аховы здароўя Беларусі. Пахаладанне прыйшло ў Беларусь на мінулым тыдні: слупкі тэрмометраў апусціліся да +11…15 градусаў цяпла. Па папярэдніх прагнозах сіноптыкаў, такое надвор'е захаваецца і ўвесь верасень.Традыцыйна пасля наступлення сапраўднай восені многія беларусы скардзяцца на насмарк, болі ў горле і тэмпературу. Sputnik пры дапамозе Міністэрства аховы здароўя вырашыў нагадаць усім аб мерах прафілактыкі ад прастуды, грыпу і іншых рэспіраторных захворванняў.Мыйце рукі і не чапайце тварКаб не "падхапіць" вірус, варта згадаць парады з дзяцінства: як мага часцей мыць рукі. Так вы зможаце зберагчы сябе ад заразы, якую маглі б атрымаць у горадзе.Вядома ж, абавязкова варта памыць рукі пасля кантактаў з ужо хворым чалавекам. Раяць медыкі таксама і як мага радзей чапаць свой твар — так вы можаце спрасціць задачу хваробы па пранікненні ў вашы дыхальныя шляхі.Калі вы ўжо кашляеце ці нават чхаеце — не трэба рабіць гэта ў далонь або кулачок, абзавядзіцеся спецыяльнай хусткай.Больш вады, гародніны і садавіныШмат каму вядомая кітайская народная мудрасць "Сваю хваробу шукай на дне талеркі". Належыць гэта не толькі да парушэння стрававання і абмену рэчываў, але і да ўсіх іншых захворванняў.Каб умацаваць свой арганізм, спецыялісты Міністэрства аховы здароўя раяць піць як мага больш вадкасці. Перавагу можаце аддаваць і чаям — асабліва з мёдам. Таксама медыкі рэкамендуюць умацоўваць імунітэт пры дапамозе расліннай ежы — гародніны, садавіны і салатаў.Спіце і дыхайцеАрганізм умацоўвае і правільны адпачынак. Абавязкова высыпайцеся і, па магчымасці, не пазбягайце фізічных нагрузак: падыйдуць нават шпацыры па парку паблізу дома.Дома і на працы лекары раяць павялічыць прыток свежага паветра — ветрыце памяшканне як мага часцей, але самі на гэты час выходзіце — інакш "прадзьме".Галоўнае правіла — пры першых прыкметах захворвання звяртайцеся да доктара, не займайцеся самалячэннем.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2016
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101982/77/1019827779_270:0:2398:1596_1920x0_80_0_0_d50aca8453606c727eff922f696d6949.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , грамадства, галоўнае, беларусь, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь
у беларусі, навіны , грамадства, галоўнае, беларусь, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь
Галоўнае – прафілактыка: як уберагчыся ад прастуды і грыпу?
12:45 19.09.2016 (абноўлена: 12:19 21.09.2016) Сезонны рост захворвання звычайна прыпадае на зіму, аднак з-за рэзкага пахаладання многія пачынаюць "шморгать" носам і пакутаваць ад боляў у горле ўжо зараз.
МІНСК, 19 вер — Sputnik. Асноўныя меры прафілактыкі ад прастуды і грыпу дапамогуць вам зберагчы сябе і блізкіх ад хваробы, паведамілі Sputnik у Міністэрстве аховы здароўя Беларусі. Пахаладанне прыйшло ў Беларусь на мінулым тыдні: слупкі тэрмометраў апусціліся да +11…15 градусаў цяпла. Па папярэдніх прагнозах сіноптыкаў, такое надвор'е захаваецца і ўвесь верасень.
Традыцыйна пасля наступлення сапраўднай восені многія беларусы скардзяцца на насмарк, болі ў горле і тэмпературу. Sputnik пры дапамозе Міністэрства аховы здароўя вырашыў нагадаць усім аб мерах прафілактыкі ад прастуды, грыпу і іншых рэспіраторных захворванняў.
Мыйце рукі і не чапайце твар
Каб не "падхапіць" вірус, варта згадаць парады з дзяцінства: як мага часцей мыць рукі. Так вы зможаце зберагчы сябе ад заразы, якую маглі б атрымаць у горадзе.
Вядома ж, абавязкова варта памыць рукі пасля кантактаў з ужо хворым чалавекам. Раяць медыкі таксама і як мага радзей чапаць свой твар — так вы можаце спрасціць задачу хваробы па пранікненні ў вашы дыхальныя шляхі.
Калі вы ўжо кашляеце ці нават чхаеце — не трэба рабіць гэта ў далонь або кулачок, абзавядзіцеся спецыяльнай хусткай.
Больш вады, гародніны і садавіны
Шмат каму вядомая кітайская народная мудрасць "Сваю хваробу шукай на дне талеркі". Належыць гэта не толькі да парушэння стрававання і абмену рэчываў, але і да ўсіх іншых захворванняў.
Каб умацаваць свой арганізм, спецыялісты Міністэрства аховы здароўя раяць піць як мага больш вадкасці. Перавагу можаце аддаваць і чаям — асабліва з мёдам. Таксама медыкі рэкамендуюць умацоўваць імунітэт пры дапамозе расліннай ежы — гародніны, садавіны і салатаў.
Арганізм умацоўвае і правільны адпачынак. Абавязкова высыпайцеся і, па магчымасці, не пазбягайце фізічных нагрузак: падыйдуць нават шпацыры па парку паблізу дома.
Дома і на працы лекары раяць павялічыць прыток свежага паветра — ветрыце памяшканне як мага часцей, але самі на гэты час выходзіце — інакш "прадзьме".
Галоўнае правіла — пры першых прыкметах захворвання звяртайцеся да доктара, не займайцеся самалячэннем.