МІНСК, 19 вер — Sputnik. Беларускі рубель умацаваўся да трох асноўных валют па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы ў панядзелак.
Нацбанк устанавіў афіцыйныя курсы валют па выніках таргоў:
- Долар ЗША — 1,9511
- Еўра — 2,1794
- 100 расійскіх рублёў — 3,0044
Такім чынам, 19 верасня найбольш патаннеў еўра — больш, чым на капейку. Долар страціў у кошце толькі 0,07%, а расійскі рубель — 0,02%.
Да кошыка валют у панядзелак беларускі рубель падаражэў на 0,23%.