Камедыя са Светлаковым абыйшла ў пракаце новую "Брыджыт Джонс"

© Photo : Гельварс СинемаКадр з камедыі "Жаніх"
Кадр з камедыі Жаніх - Sputnik Беларусь
Падпісацца на
НовостиTelegram
Трэці радок у сталічным кінапракаце па-ранейшаму захоўвае "Тайнае жыццё хатніх жывёл".

МІНСК, 19 вер — Sputnik. Расійская камедыя "Жаніх" стала лідэрам сталічнага кінапракату па выніках праведзенага уікэнда, паведамілі Sputnik ва УП "Кінавідэапракат".

Дзяржаўная сетка сталічных кінатэатраў ужо падлічыла колькасць тых, хто схадзіў у кіно ў мінулыя чацвер, пятніцу, суботу і нядзелю.

Як паведамілі Sputnik на прадпрыемстве, рэкардсменам па цікавасці гледачоў стала расійская камедыя з Сяргеем Светлаковым "Жаніх" — яе паглядзелі больш за 9,7 тысячы чалавек.

На другім месцы іншая прэм'ера — трэцяя частка "Брыджыт Джонс", якую паглядзелі 6,7 тысячы чалавек.

Трэці радок займае рэкардсмен пракату — мультфільм "Тайнае жыццё хатніх жывёл", які з топ-3 касавых фільмаў у Беларусі не выбывае ўжо месяц запар.

У цэлым па рэспубліцы зборы анімацыі набліжаюцца да мільёна долараў — з улікам і дзяржаўных, і прыватных кінатэатраў.

Поўную інфармацыю аб сумах збораў у Мінску "Кінавідэапракат" адмовіўся даваць, спаслаўшыся на тое, што яна "не важная".

Стужка навiн
0