Сіноптыкі: увесь тыдзень будзе халодным і дажджлівым

© PixabayКот грэецца
Кот грэецца - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Метэаролагі адзначаюць: праз цыклон увесь верасень у Беларусі будзе па-сапраўднаму восеньскім.

МІНСК, 19 вер — Sputnik. Сіноптыкі папярэдзілі беларусаў аб дрэнным надвор'і на гэтым тыдні: будзе холадна і мокра.

Сабака мерзне - Sputnik Беларусь
Рабаў пра надвор'е на выходных: золка, суха і свежа

Рэзкае пахаладанне адбылося ў Беларусі на мінулым тыдні: слупкі тэрмометраў апусціліся ніжэй за кліматычную норму.

"На гэтым тыдні трывала ўсталюецца восень. Надвор'е перакіне нас у глыбокую восень. Рэзкае змяненне ўмоў надвор'я выкліча глыбокі цыклон. У яго тылавой частцы сфармуецца магутны паўночны паветраны паток, які імкліва перанясе нас, як мінімум, у глыбокую восень. Абвал арктычнага холаду будзе суправаджацца непагодлівым надвор'ем: пахмурным, дажджлівым і ветраным", —паведаміў Sputnik галоўны сіноптык Гідрамета Дзмітрый Рабаў.

Спецыяліст адзначыў: такое надвор'е захаваецца амаль месяц. Да канца гэтага тыдня за вокнамі сіноптыкі абяцаюць непагадзь і дэпрэсіўныя краявіды.

Так, у аўторак па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе +2..+8°С, па поўдні на глебе месцамі слабыя замаразкі 0..-2°С, днём +9..+15°С.

Такое ж надвор'е захаваецца і ў сераду. У чацвер і пятніцу таксама пройдуць дажджы, але стане яшчэ халадней: тэмпература паветра ўначы складзе +3..+8°С, удзень +8..+14°С.

Не пацешаць і выходныя: дажджы і холад захаваюцца на тэрыторыі краіны.

Стужка навiн
0