Відэа

Відэафакт: Паца-Ваца прыляцеў у рэдакцыю Sputnik

Падпісацца
Зялёны ўлюбёнец беларускіх дзяцей у 90-я гады, жыхар Альфамегацэнтаўры і вядучы праграмы "Мульціклуб" Паца-Ваца пабываў у гасцях у Sputnik.

Прышэлец адзначыў сваёй увагай рэакцыю Sputnik — ён распавёў пра свае планы адносна адраджэння беларускага спорту сумесна з адным са спартыўных інтэрнэт-праектаў.

Акрамя гэтага, гуманоід цярпліва правёў фотасесію з усімі, хто быў дзецьмі ў 90-х і глядзеў перадачы з яго ўдзелам. А яшчэ ён распавёў на радыё пра свае планы ў новым праекце для дзяцей розных краін, які будзе называцца "Прота".

Паца-Ваца паабяцаў, што ў ім ён загаворыць на англійскай, французскай і іспанскай мовах.

"А што тут складанага — я ж іншапланецянін, дык вось усё ведаю", — быў лаканічным жыхар іншай галактыкі.

 

Стужка навiн
0