Новыя прысады з'явяцца ў Мінску гэтай восенню

© Sputnik / Александр Кряжев / Перайсці ў медыябанкСаджанцы хвоі
Саджанцы хвоі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
"Прысады шматдзетных маці" з'явяцца паміж вуліцамі Гашкевіча і Сыракомлі, а "Прысады спорту" – у мікрараёне.

МІНСК, 20 вер — Sputnik. УП "Мінскзеленбуд" анансавала пасадкі дрэў, у тым ліку і новых прысадаў з лісцяных дрэў. Пасадкі правядуць у кожным раёне сталіцы.

Так, у Заводскім раёне з'явяцца "Прысады памяці" — у раёне Партызанскага праспекта.

"Прысады шматдзетных сем'яў" з'явяцца ў Ленінскім раёне паміж вуліцамі Гашкевіча і Сыракомлі, у Фрунзенскім раёне — "Прысады ратавальнікаў" у раёне вуліц Мазурава і Лабанка.

"Прысады спорту" з'явяцца ў Кастрычніцкім раёне, а ў Маскоўскім з'явяцца адразу дзве прысады — "Маскоўская" і "Брэсцкая", яны будуць расці ў мікрараёне Малінаўка.

Дзве прысады з'явяцца таксама ў Партызанскім і Першамайскім раёнах — "Моладзевая" і "Усходняя" будуць расці ўздоўж Сляпянскай воднай сістэмы.

У Савецкім раёне з'явіцца прысада "Дружбы народаў", а ў Цэнтральным — "Школьная" на вуліцы Камайская.

Раней экалагічныя актывісты неаднаразова крытыкавалі сталічныя ўлады за малую колькасць зялёных насаджэнняў у Мінску. Рэгулярна спрэчкі аб парках і скверах у Мінску разгараюцца вясной — у перыяд абрэзкі дрэў. У сваю чаргу, у Мінскзелянбудзе сцвярджаюць: колькасць насаджэнняў у горадзе адпавядае патрабаванням.

Стужка навiн
0