Відэа

Чыстая настальгія: школьную форму можна ўбачыць у барысаўскай школе

Video Player is loading.
Бягучы час 0:00
/
Duration 0:00
Загрузка: 0%
Прагрэс: 0%
Тры патокі у эфіры
Час, які застаўся -0:00
 
1x
Чыстая настальгія: школьную форму можна ўбачыць у барысаўскай школе
5:35
Падпісацца
Школьную форму савецкага ўзору да гэтага часу носяць вучні Барысаўскай гімназіі №1. Узгадайце, якой была форма ў савецкі час, паглядзеўшы відэарэпартаж Sputnik.

Школьная форма ў гімназіі не мянялася ад часоў Савецкага Саюза: па святах навучэнцы носяць белыя фартухі, па буднях — чорныя, а карычневыя сукенкі абавязковыя кожны дзень.

Ажыятажу, які выклікаюць гімназісты сваімі фартухамі і карычневымі сукенкамі, настаўнікі і бацькі не разумеюць — школьную форму тут не адмянялі з савецкіх часоў, кажуць, па-іншаму ў школе папросту не было, так што белыя каўнерыкі ўспрымаюцца як дадзенасць.

Бацькі задаволеныя — такая форма эканоміць грошы сямейнага бюджэту, а самі вучні ганарацца тым, што адрозніваюцца ад іншых школьнікаў горада. Настаўнікі сцвярджаюць, што такі падыход да формы дысцыплінуе, таму што паняцце "дзелавы стыль" занадта расцягнутае.

Стужка навiн
0