Свята закрыцця мотасезона, якое пройдзе 24 верасня ў Мінску, збярэ да 4 тысяч замежных гасцей і каля 100 тысяч гледачоў, паведаміла ў эксклюзіўным інтэрв'ю радыё Sputnik Беларусь кіраўнік PR-праектаў кампаніі "МотоИвент" Таццяна Харлінская.
"Мерапрыемства праводзіцца не толькі для стасункаў байкераў, але і для развіцця турызму ў Беларусі. Як вядома, байкеры — лёгкія на пад'ём людзі. Усё, што ім трэба для падарожжа — гэта матацыкл, поўны бак бензіну, добры настрой, спадарожны вецер і зялёнае святло", — сказала Харлінская.
Паводле яе слоў, сёлета ў свяце ўпершыню будуць браць удзел супрацоўнікі мотападразделенняў ДІБДР Расіі і ДАІ Беларусі, якія выканаюць сумесныя трукі.
Грандыёзнае мерапрыемства Harley-Davidson H.O.G. Rally Minsk, прысвечанае закрыццю мотасезона, пройдзе 24 верасня ў Мінску. Сёлета свята атрымала афіцыйны статус фестывалю Harley-Davidson.