Дыпмісія: беларусы едуць на заробкі ў РФ, а пасля ратуюцца з рабства

© Sputnik / Кирилл Каллиников / Перайсці ў медыябанкСезонныя рабочыя ў Маскоўскай вобласці
Сезонныя рабочыя ў Маскоўскай вобласці - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Часцей за ўсё ў працоўнае "рабства" у РФ трапляюць беларусы, якія выязджаюць без працоўных кантрактаў на сезонныя працы па ўборцы ўраджаю, а таксама будаўнікі-нелегалы.

МІНСК, 20 вер — Sputnik. Пасольства Беларусі будзе высвятляць інфармацыю пра беларусаў, якія апынуліся ў так званым працоўным "рабстве" ў Варонежскай вобласці Расіі, паведамілі Sputnik у беларускай дыпмісіі ў Маскве.

Каля 50 грамадзян Беларусі па нелегальным каналу працаўладкавання з'ехалі на заробкі ў Варонежскую вобласць, там у іх адабралі пашпарты, тэлефоны, прымусілі працаваць па 17 гадзін у суткі, падманулі з аплатай працы.

"Гэта не першы раз, калі нашы грамадзяне аказваюцца ў падобнай сітуацыі. Вось зараз мы, да прыкладу, разбіраемся з аналагічным выпадкам у Падмаскоўі", — паведаміў Sputnik у аўторак загадчык консульскага аддзела амбасады Беларусі ў Маскве Уладзімір Шорахаў.

Паводле яго слоў, двое грамадзян Беларусі, муж і жонка, якія паехалі працаваць у Падмаскоўі, звярнуліся ў амбасаду з заявай. Яны распавялі, што ім удалося вырвацца з так званага працоўнага рабства, вярнуцца на радзіму, а яшчэ некалькі грамадзян РБ утрымліваюцца працадаўцамі.

"Мы зараз разбіраемся з гэтай сітуацый. Накіравалі дзве ноты ў праваахоўныя органы, каб тыя праінфармавалі, на якой стадыі разгляду знаходзіцца сітуацыя з 13 грамадзянамі Беларусі, якія з'ехалі працаваць у вёску Зверава пад Масквой", — сказаў Шорахаў.

Ён таксама адзначыў, што факты, калі грамадзяне Беларусі добраахвотна прыязджаюць у РФ на заробкі і трапляюць у працоўнае "рабства", не адзінкавыя.

"На жаль, мы ніяк не можам дастукацца і растлумачыць нашым грамадзянам простую рэч: калі ты з'яжджаеш на працу ў іншую краіну, хай нават у суседнюю Расію — заключай хоць нейкі дагавор, пагадненне. Каб не атрымалася так, што замест абяцаных грошай, ты, у выніку, атрымаў удары, ЧМТ і гематомы, як гэта здарылася з беларускім брыгадзірам, якому ўдалося збегчы ў Беларусь з вёскі Зверава", — сказаў суразмоўца Sputnik.

Стужка навiн
0