МІНСК, 21 вер — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на наступным тыдні зробіць дзяржаўны візіт у Кітай, заявіў на брыфінгу ў сераду афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан.
"Па запрашэнні старшыні КНР Сі Цзіньпіна прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Алясандр Лукашэнка зробіць дзяржаўны візіт у Кітай з 28 па 30 верасня", — сказаў ён.
Якіх-небудзь падрабязнасцяў маючага адбыцца візіту Лукашэнкі афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР не паведаміў.
Раней Лукашэнка заявіў, што разлічвае на пераход супрацоўніцтва з Кітаем на стадыю рэалізацыі поўнамаштабных інвестыцыйных праектаў.
Інвестыцыйны патэнцыял Беларусі напярэдадні быў прадстаўлены на V выставе ЭКСПА "Кітай-Еўразія" ў горадзе Урумчы — адміністрацыйным цэнтры Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна Кітая. У нацыянальным павільёне прадстаўленыя Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень", канцэрн "Белнафтахім", Беларуская калійная кампанія, БелАЗ, Гомсельмаш, агракамбінат "Дзяржынскі", а таксама фабрыкі "Камунарка", "Спартак", "Слодыч" і іншыя буйныя прадпрыемствы.
Беларускую дэлегацыю на форуме ўзначальвае намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Мікалай Снапкоў. У склад дэлегацыі ўваходзяць міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі, міністр інфармацыі Лілія Ананіч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў КНР Кірыл Руды, прадстаўнікі кіраўніцтва Мінпрама, Мінспорту, ДКНТ, БелГПП, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, Кітайска-беларускага СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку" і іншыя.