МВФ чакае ўздыму беларускай эканомікі не раней 2018 года

© REUTERS / Kim Kyung-HoonЛагатып МВФ
Лагатып МВФ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У 2016 і 2017 гадах ВУП Беларусі працягне скарачацца, далейшы рост будзе абмежаваны дрэннай дэмаграфіяй і слабым ростам прадукцыйнасці працы.

МІНСК, 21 вер — Sputnik. Міжнародны валютны фонд чакае аднаўлення росту беларускай эканомікі толькі ў 2018 годзе, гаворыцца ў паведамленні фонду.

Выканаўчы савет МВФ 2 верасня 2016 года завяршыў з Беларуссю кансультацыі ў адпаведнасці з Артыкулам IV.

Па прагнозах фонда, у 2016 годзе ВУП Беларусі скароціцца на 3%, у 2017 годзе — на 0,5%, і толькі у 2018 годзе чакаецца рост, але ўсяго на 0,5%. Інфляцыя ў 2016 годзе складзе 13%, у 2017 годзе знізіцца да 11%, у 2018 годзе складзе 10%.

"Чакаецца далейшае скарачэнне эканомікі ў бягучым і наступным гадах, што тлумачыцца ўсё яшчэ слабымі балансамі і структурнымі перашкодамі. Чакаецца, што абмежаванае аднаўленне эканомікі пачнецца ў 2018 годзе, у той час як у сярэднетэрміновай перспектыве патэнцыйны тэмп росту падвысіцца прыблізна толькі да 1%, будучы абмежаваным негатыўнай дэмаграфічнай сітуацыяй і нізкімі тэмпамі росту прадукцыйнасці ў адсутнасць больш глыбокіх структурных рэформаў", — гаворыцца ў паведамленні фонду.

Паводле ацэнак МВФ, на працягу наступных некалькіх гадоў інфляцыя паступова знізіцца да ўзроўню крыху ніжэй за 10%. Эксперты фонду лічаць, што адным з важнейшых унутраных фактараў рызыкі з'яўляецца нявызначанасць у тэмпах рэалізацыі праграмы рэформаў і невыразная сітуацыя ў частцы маштабу квазіфіскальных абавязацельстваў.

"У знешнеэканамічнай сферы ў ліку асноўных рызык — устойліва больш нізкія міжнародныя кошты на энэрганосьбіты або збоі ў дамоўленасцях з Расіяй аб цэнах на энэрганосьбіты", — гаворыцца ў паведамленні.

Стан балансаў прадпрыемстваў і банкаў, а таксама давер насельніцтва па-ранейшаму адчувальныя да любых значных ваганняў абменнага курсу ў сувязі з высокім узроўнем даларызацыі, неадпаведнасцю валют актываў і абавязацельстваў, абмежаваным доступам да валютнай ліквіднасці і істотных гадавых валавых патрэбаў у знешнім фінансаванні, адзначаюць эксперты фонда.

Стужка навiн
0