Саўмін працуе над скарачэннем колькасці прадстаўнікоў Мінска ў ЕАЭС

Падпісацца
У прэс-службе ўрада Sputnik пацвердзілі, што адпаведнае даручэнне кіраўніка дзяржавы атрымана.

МІНСК, 21 вер — Sputnik. Беларускі ўрад працуе над рэалізацыяй даручэння прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі пра аптымізацыю колькасці беларускага прадстаўніцтва ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза.

Газавы манометр. Архіўнае фота - Sputnik Беларусь
У Мінску расцэньваюць праблемы па нафце і газу як уціск Расіі

Кіраўнік дзяржавы напярэдадні, сустракаючыся з дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Рыгорам Рапотам, заклікаў Маскву вызначыцца з глыбінёй інтэграцыі на еўразійскай прасторы. Лукашэнка ўдакладніў, што беларускі бок цяпер вельмі ўважліва аналізуе свой удзел, перш за ўсё, у Еўразійскім эканамічным саюзе. Ён задаў шэраг рытарычных пытанняў: "Навошта нам там трымаць кучу чыноўнікаў? Там, па-мойму, ужо каля тысячы ў так званым урадзе ў ЕАЭС. І які вынік? Навошта плаціць грошы на ўтрыманне ў Маскве высакакласных спецыялістаў?"

"Даручэнне такое ад прэзідэнта ёсць, мы працуем над яго выкананнем", — заявіў журналістам прэс-сакратар Савета міністраў Беларусі Уладзіслаў Сычэвіч.

Ён не ўдакладніў напрамкі аптымізацыі і не даў адказу на пытанне аб тым, на якую колькасць чалавек прадстаўніцтва ў ЕАЭС можа быць скарочана.

Стужка навiн
0