Радыё

Ціханаў: ніякі Рэмба не справіцца з нагрузкамі біятланіста

© Sputnik / Виктор ТолочкоЧатырохразовы алімпійскі чэмпіён Аляксандр Ціханаў
Чатырохразовы алімпійскі чэмпіён Аляксандр Ціханаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Легендарны савецкі біятланіст на радыё Sputnik Беларусь – пра біятлон, беларускіх заўзятараў і Мінск.

Біятлон — гэта не толькі від спорту, але яшчэ і падрыхтоўка абаронцаў Айчыны, лічыць чатырохразовы алімпійскі чэмпіён Аляксандр Ціханаў.

"Признаки жизни": Александр Тихонов - о биатлоне и Минске

"Гэта страляючыя лыжнікі, людзі, якія валодаюць зброяй. Ніякі Рэмба не справіцца з нагрузкай, якую адчувае спартсмен у сучасным біятлоне. Падчас падрыхтоўчага перыяду я рабіў сваімі нагамі каля 10 тысяч кіламетраў", — распавёў Ціханаў.

Паводле слоў славутага біятланіста, у Беларусі ёсць усе ўмовы для падрыхтоўкі спартсменаў найвышэйшага ўзроўню, акрамя таго, тут можна праводзіць спаборніцтвы любога рангу.

"Сёння не трэба азірацца на снег — ёсць штучны. Проста больш актыўна трэба Федэрацыі біятлона сябе праяўляць", — растлумачыў Ціханаў.

Поўную версію інтэрв'ю радыё Sputnik Беларусь з Аляксандрам Ціханавым слухайце ў аўдыёзапісу.

Стужка навiн
0