Лукашэнка заклікаў Сінод БПЦ паважаць і падтрымліваць іншыя канфесіі

© Sputnik / Виктор ТолочкоЛя Свята-Духава кафедральнага Сабора ў Мінску
Ля Свята-Духава кафедральнага Сабора ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт паабяцаў аказваць разнастайную падтрымку духоўным школам БПЦ і іншых цэркваў у падрыхтоўцы святароў.

МІНСК, 22 вер — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў канструктыўнай пазіцыю духавенства ў дачыненні да сучасных палітычных падзей у краіне і заявіў, што разлічвае на больш глыбокую ўцягнутасць царквы ў сацыяльныя працэсы.

Кіраўнік дзяржавы падчас сустрэчы з Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы адзначыў, што БПЦ займае вядучае месца ў жыцці краіны, аднак ёсць і іншыя канфесіі.

"Мы заўжды мірна існавалі дзякуючы разумнай, узважанай палітыцы дзяржавы і праваслаўнай царквы ў дачыненні да каталікоў і іншых вернікаў. Мая пазіцыя адназначная: нам дзяліць у гэтым свеце няма чаго. Вы як магутная, буйная канфесія павінны іншых паважаць і падтрымліваць", — цытуе БелТА словы Лукашэнкі.

Прэзідэнт лічыць важным, каб праваслаўная царква прадоўжыла садзейнічаць умацаванню міжканфесійнай згоды ў Беларусі, дэманструючы ўзор цывілізаваных адносін.

"Дзяржава аказвае і будзе аказваць усямерную падтрымку духоўным школам БПЦ у падрыхтоўцы святароў. Так, як і іншых цэркваў", — заявіў Лукашэнка. Паводле яго слоў, іншыя канфесіі павінны ўзяць прыклад з БПЦ і рыхтаваць святароў з грамадзян Беларусі.

"З першых дзён свайго прэзідэнцтва я праводжу гэтую лінію, перш за ўсё ў дачыненні да каталікоў. І зрухі ашаламляльныя: вельмі шмат прыйшло святароў-беларусаў у каталіцкую царкву", — заўважыў ён.

Беларускі лідэр асабліва падкрэсліў, што ў аснову сваёй палітыкі ён паклаў каштоўнасці праваслаўнай царквы — справядлівасць і любоў да людзей.

Стужка навiн
0