"PR-пятніца" вяртаецца ў Мінск

© Photo : прадастаўлена арганізатарамі мерапрыемства"PR-Пятніца" ў Мінску
PR-Пятніца ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Адзіны ў Беларусі форум па маркетынгу і сувязям з грамадскасцю "PR-пятніца" адбудзецца ў Мінску сёлета ў лістападзе.

МІНСК, 22 вер — Sputnik. Грандыёзная падзея ўжо ў трэці раз збярэ вядучых сусветных экспертаў і ўсіх прафесіяналаў сферы камунікацый для абмеркавання і фармiравання ключавых PR-трэндаў, якія вызначаць будучыню гэтай індустрыі ў краіне. Сёлета мерапрыемства адбудзецца пры падтрымцы Асацыяцыі кампаній камунікатыўных кансультантаў, паведамляюць арганізатары мерапрыемства.

Якім чынам эфектыўна ўзаемадзейнічаць з медыя-асяроддзем? Як пісьменна выбудоўваць асабісты PR і PR першай асобы? Як інтэграваныя камунікацыі дапамагаюць дасягаць бізнэс-мэт і змагацца з сучаснымі выклікамі PR?

Гэтыя і іншыя шматлікія пытанні будуць раскрытыя спікерамі форума — кіраўнікамі бізнэсу, экспертамі-практыкамі і лідарамі грамадскай думкі. Практычны форум "PR-пятніца" арыентаваны на ўласнікаў і кіраўнікоў бізнэсу, начальнікаў прэс-цэнтраў, аддзелаў маркетынгу і сувязяў з грамадскасцю.

У 2016 годзе форум пройдзе ў трэці раз. За гэты час мерапрыемства наведалі 360 адмыслоўцаў па маркетынгу і сувязям з грамадскасцю. А ў пул спікераў уваходзілі лепшыя эксперты-практыкі сувязяў з грамадскасцю, у тым ліку віцэ-прэзідэнты IPRA, удзельнікі рэйтынгу дзясяткі лепшых расійскіх экспертаў у вобласці PR ТОР-СОММ.

"Нам прыемна, што "PR-Пятніца" стала вядомай прафесійнай падзеяй, якая кансалідуе супольнасць камунікатараў, задае новыя трэнды галіны і стварае пляцоўку для прафесійнага нэтворкінга. Мы радыя, што заяўкі на ўдзел у форуме сёлета паступаюць не толькі з Беларусі, але і з Украіны, Латвіі і Расіі, што надае дадатковы статус і міжнародны ўзровень форуму", — пракаментаваў арганізатар форума Зміцер Гмыза.

Адбудзецца "PR-Пятніца" 25 лістапада. Дадатковая інфармацыяй аб праекце — на афіцыйным сайце форума prfriday.by

Стужка навiн
0