Мінск і Масква яшчэ не выпрацавалі канчатковага варыянту па газу

© Sputnik / Кирилл Каллиников / Перайсці ў медыябанкМіністр энэргетыкі РФ Аляксандр Новак
Міністр энэргетыкі РФ Аляксандр Новак - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Перамовы дзвюх краін працягваюцца, раней прэзідэнт Беларусі заявіў, што такім чынам расійскі бок спрабуе ціснуць на сваіх беларускіх партнёраў.

МІНСК, 22 вер — Sputnik. Беларусь і Расія працягваюць весці перамовы па кошце на газ, заявіў кіраўнік Мінэнерга РФ Аляксандр Новак.

Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў віцэ-прэм'еру Беларусі Уладзіміру Сямашку да 14 верасня завяршыць перамовы па кошце на імпартаваны газ. Між тым яго перамовы 14 верасня з віцэ-прэм'ерам РФ Аркадзем Дварковічам завяршыліся безвынікова. Паведамлялася, што дыскусія працягнецца на гэтым тыдні.

Газавы манометр. Архіўнае фота - Sputnik Беларусь
У Мінску расцэньваюць праблемы па нафце і газу як уціск Расіі

"Па Беларусі магу толькі сказаць, што працягваюцца перамовы, і ў цяперашні час пакуль яшчэ канчатковы варыянт не выпрацаваны, і дыскусія працягваецца", — сказаў Новак журналістам, каментуючы перамовы з Мінскам па кошце на газ.

Раней прэзідэнт Беларусі заявіў, што не задаволены ходам расійска-беларускіх перамоваў аб умовах паставак энерганосьбітаў у рэспубліку і лічыць, што іх зацягванне сведчыць пра ціск на рэспубліку з боку Расіі.

Разам з тым, як раней паведамляў Sputnik са спасылкай на намесніка міністра фінансаў Беларусі Юрыя Селіверстава, у бюджэт 2017 года закладзены цяперашнія кошты на імпартаваны Беларуссю з Расіі прыродны газ. Нулявое чытанне праекта закона аб рэспубліканскім бюджэце і папраўкі ў Падатковы кодэкс у зале пасяджэнняў беларускага ўрада адбылося напярэдадні.

У канцы жніўня газета "Коммерсант" са спасылкай на крыніцы паведаміла, што краіны папярэдне ўзгаднілі новую схему коштаўтварэння на расійскі газ: у 2017 годзе кошт для Мінска знізіцца прыкладна да 100 долараў за тысячу кубаметраў, а доларавую формулу кошта заменіць рублёвая. Пры гэтым Беларусь пагасіць пазыку за газ і пені па старым кошце. Акрамя таго, мяркуецца, што для застаўшыхся месяцаў 2016 года будзе ўсталяваны цвёрды кошт у 6,3 тысячы рублёў за тысячу кубаметраў.

Аднак прадстаўнікі "Газпром трансгаз Беларусь" (беларускай "дачкі" "Газпрома"), Мінэнерга і прэм'ер-міністра рэспублікі не пацвердзілі дасягненне такіх дамоўленасцяў.

Стужка навiн
0