Фільм "28 панфілаўцаў" па-сапраўднаму народны праект, які стаў падзеяй яшчэ да пачатку здымкаў, паведаміў у эфіры радыё Sputnik саветнік міністра культуры РФ Андрэй Сарокін.
Здымкі фільма "28 панфілаўцаў" аб подзвігу савецкіх байцоў пры абароне Масквы ў 1941 годзе пачаліся ў кастрычніку 2013 года ў павільёнах кінастудыі "Ленфiльм".
Збор сродкаў на фільм ажыццяўляўся з дапамогай краудфандынга. Сабраўшы каля 35 мільёнаў рублёў, ён стаў адным з найбольш удалых краудфандынгавых праектаў у расійскім кінематографе.
"Падзеяй фільм стаў тады, калі народ скінуўся на 35 мільёнаў рублёў. Гэта неверагодная лічба для рынку краудфаўдынга. Хоць агульны бюджэт фільма, вядома, нашмат большы, чым сабраныя грамадзянамі 35 мільёнаў", — удакладніў Сарокін.
Паводле яго слоў, грошы на здымкі "28 панфілаўцаў" паступалі не толькі ад грамадзян Расіі, але і Казахстана, Кіргізіі, Украіны і Беларусі.
Урачыстая прэм'ера фільма адбудзецца 16 лістапада, а 24 лістапада ён выйдзе ў пракат.
Фільм таксама будзе паказаны ў Беларусі.