Радыё

З надыходзячым: у ЦУМе адкрыўся навагодні кірмаш

© Sputnik / Виктор ТолочкоАнастасія Прымака
Анастасія Прымака - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Анастасія Прымака распавяла радыё Sputnik Беларусь аб тым, чым будзе гандляваць першы ў гэтым годзе навагодні базар і чаму ён адкрыўся так рана.

Дата пачатку працы першага ў Беларусі навагодняга базару выбрана не выпадкова — з пятніцы да Новага года застанецца роўна 100 дзён, паведаміла радыё Sputnik Беларусь прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Анастасія Прымака.

"Признаки жизни": представитель Мингорисполкома - о первом новогоднем базаре

Паводле яе слоў, кошт ёлачных шароў будзе пачынацца ад 48 капеек, штучных елак — ад 8,6 рубля, а электрагірлянды — ад 11 рублёў 60 капеек.

Распавяла спецыяліст і пра перавагi беларусаў.

"У мінулым годзе з'явіліся і адразу сталі папулярныя цацкі з вышыванкай, такія шкляныя велізарныя шары белага колеру з чырвоным арнаментам, вельмі прыгожыя. Заўсёды карыстаюцца попытам незвычайныя цацкі", — сказала Прымака.

Больш падрабязна пра тое, што чакае наведвальнікаў ЦУМа падчас урачыстага адкрыцця першага навагодняга базару, слухайце ў аўдыёзапісы.

Стужка навiн
0