Мінжылкамгас распавёў, колькі давядзецца плаціць за цёплыя батарэі

© Sputnik / Виктор ТолочкоЖыроўка прыйшла
Жыроўка прыйшла - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гранічныя тарыфы ўстаноўлены ўказам прэзідэнта і да канца года змяняцца не будуць, падкрэсліваюць у міністэрстве.

МІНСК, 23 вер — Sputnik. З пачаткам ацяпляльнага сезона грамадзяне будуць плаціць за цяпло ў кватэрах у межах тых сум, якія былі налічаныя ім у студзені-лютым гэтага года, заявіў журналістам прэс-сакратар Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Аксціловіч.

У чаканні цяпла - Sputnik Беларусь
Камунальнікі распавялі, калі ўключаць ацяпленне

Пасля ўсталявання са студзеня новых тарыфаў на ЖКП і наступнымі за імі скандаламі пасля атрыманымя жыровак прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сваім указам №107 вызначыў гранічныя тарыфы на гэтыя паслугі і ўсталяваў, што яны застануцца нязменнымі да канца года. Да гэтага ўказа тарыфы на ЖКП штоквартальна індэксаваліся ўрадам і мясцовымі ўладамі (па тых тарыфах, дзе рашэнне прымаюць мясцовыя органы ўлады).

"Указам №107 устаноўлены гранічныя тарыфы, таму кошт ацяплення змяняцца не будзе. Сярэдняя выніковая лічба будзе ў межах тых лічбаў, якія грамадзяне атрымлівалі ў студзені-лютым", — сказаў Аксціловіч — яго словы прыводзіць БелТА.

Між тым, менавіта ў лютым 2016 года ў беларускім грамадстве распачаўся шырокі рэзананс праз рахункаў за ЖКП, спажытыя ў студзені. У сярэднім, жыроўкі беларусаў "пацяжэлі" больш чым у паўтара раза. Пасля прыняцця ўказа прэзідэнта №107 у сакавіку 2016 года лютаўскія жыроўкі для грамадзян былі пералічаныя.

Стужка навiн
0