МІНСК, 23 вер — Sputnik. Супрацоўнікі беларускай мытні прадухілілі спробу грамадзяніна Японіі, які рухаўся рэйсам Кіеў — Мінск, правезці часткі зброі, паведаміла прэс-група мытні "Мінск-2".
Мытнікі звярнулі ўвагу на буйнагабарытны заплечнік, які быў у грамадзяніна Японіі. У ходзе агляду ў заплечніку быў знойдзены цэлы арсенал, уключаючы запасныя часткі агнястрэльнай зброі, магазіны да аўтаматаў Калашнікава, кулі, аптычныя прыцэлы і штык-нажы.
Экспертыза паказала, што дадзеныя прадметы з'яўляюцца прыдатнымі для стральбы кампанентамі агнястрэльнай зброі. Адзначаецца, што ўладальнік багажу, які рухаўся ў ААЭ з Кіева транзітам праз Мінск, не змог растлумачыць, дзе і навошта ён набыў часткі агнястрэльнай зброі, а таксама не прад'явіў мытнікам якія-небудзь дакументы на набыццё небяспечнага тавару. Уладальнік небяспечнага багажу і яго груз затрыманыя, вядзецца праверка.