Беларусы перамаглі на сусветным чэмпіянаце феерверкаў пад Калінінградам

© Sputnik / Игорь Зарембо / Перайсці ў медыябанкСусветны фестываль фейерверкаў у Зеленаградску
Сусветны фестываль фейерверкаў у Зеленаградску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ацэньваліся эмацыйнасць выступу, падбор колераў і эфектаў, а таксама сінхранізацыя піратэхнічных залпаў з музычным суправаджэннем.

МІНСК, 26 вер — Sputnik. Каманда піратэхнікаў з Беларусі заняла першае месца ў сусветным чэмпіянаце феерверкаў, які праходзіў з 3 па 24 верасня ў горадзе Зеленаградску Калінінградскай вобласці на беразе Балтыйскага мора, паведамілі ў аргкамітэце чэмпіянату. Другое месца дасталася кампаніі Minergis з Чэхіі, трэцяе атрымала каманда Super Power Fireworks з Польшчы.

Паводле словаў арганізатараў, ацэньваліся, перш за ўсё, эмацыйнасць выступу, падбор колераў і эфектаў, а таксама сінхранізацыя піратэхнічных залпаў з музычным суправаджэннем. Кожную суботу верасня на балтыйскім узбярэжжы выступалі па дзве каманды з розных краін. Для шоу былі падрыхтаваныя назіральныя пляцоўкі, а таксама 2,5 кіламетра праменаду ўздоўж берага Балтыйскага мора. Усе восем каманд, якія ўдзельнічалі ў чэмпіянаце, узнагародзілі адмысловымі кубкамі з бурштыну. Акрамя прызавых месцаў, каманды атрымалі ўзнагароды і ў дадатковых намінацыях. Так, за "Лепшую пірамузычную кампазіцыю" адзначана кітайская каманда Dream Fireworks, а італьянская каманда Paprente Fireworks атрымала прыз глядацкіх сімпатый.

Стужка навiн
0