Рабіны з Ізраіля, ЗША, Расіі здзейсняць 27 верасня масавую малітву

© Sputnik / Сергей Пятаков / Перайсці ў медыябанкГабрэйскі вернік у кіпе
Габрэйскі вернік у кіпе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прадстаўнікі сусветнай габрэйскай грамадскасці, рабіны, вернікі наведаюць магілу Хафеца Хаіма ў Гродзенскай вобласці.

МІНСК, 26 вер — Sputnik. Масавая малітва на магіле рабіна і духоўнага лідэра ўсходне-еўрапейскага яўрэйства Хафеца Хаіма ў пасёлку Радунь Гродзенскай вобласці адбудзецца 27 верасня, паведамілі ў Іудзейскім рэлігійным аб'яднанні Беларусі.

Імя рабіна Хафеца Хаіма (1838-1933) звязана са стварэннем знакамітай Радунскай ешывы, якая лічылася лепшай ва Усходняй Еўропе.

"Паводле традыцыі ў дзень смерці рабіна Хафеца Хаіма на яго магілу прыязджаюць рабіны, групы вернікаў з розных краін свету, каб здзейсніць агульную малітву", — паведамілі Sputnik у панядзелак у ЮРАБ.

Паводле слоў суразмоўцаў агенцтва, заўтра ўвесь дзень да магілы рабіна Хафеца Хаіма будуць ісці паломнікі, яны будуць ставіць свечкі і маліцца.

Як паведамілі ў Нацыянальным агенцтве па турызме, чакаецца, што ў Радунь прыедуць рабіны і вернікі-габрэі з Ізраіля, ЗША, Канады, Францыі, Расіі, іншых краін.

Акрамя гэтага, паводле слоў суразмоўцаў агенцтва, яны наведаюць ешыву і старыя габрэйскія могілкі ў Валожыне, брацкую магілу ахвяраў валожынскага гета, харальную сінагогу ў Гродне.

"Для габрэяў усяго свету імя Хафеца Хаіма свяшчэннае, таму многія адмыслова прыязджаюць у Радунь у дзень яго памінання", — адзначылі ў Нацыянальным агенцтве па турызме.

Стужка навiн
0