Відэа

Узбекскі варатар забіў гол ударам ад сваіх варот

Падпісацца
Галкіпер юнацкай зборнай Узбекістана магутным ударам адправіў мяч у сетку варот суперніка – снарад праляцеў практычна ўсё поле. Глядзіце на відэа кур'ёзны момант футбольнага паядынку.

Ясурбек Умурзакаў, які абараняе колеры юнацкай зборнай Узбекістана для гульцоў не старэйшых за 16 гадоў, вызначыўся ў матчы чэмпіянату Азіі супраць каманды КНДР.

Малады галкіпер пачынаў атаку сваёй каманды, выносячы мяч на чужую палову поля, аднак удар атрымаўся настолькі моцным, што снарад заляцеў у вароты суперніка. Варта аддаць належнае і паўночнакарэйскаму варатару, які выйшаў са сваёй штрафной плошчы — мяч пераляцеў праз яго.

Гульня скончылася з лікам 3:1 на карысць Узбекістана.

У 2013 годзе баснійскі варатар англійскага "Сток Сіці" Асмір Беговіч трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса, здзейсніўшы, здавалася б, немагчымае: на 14-й секундзе матчу супраць "Саўтгемптана" галкіпер ударам ад сваіх варот забіў гол — мяч праляцеў 91,9 метра.

Стужка навiн
0