"Стары Ольса" заспявае для беларускай публікі

© Sputnik / Юлія ХвошчПадчас выступу
Падчас выступу - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пасля працяглага знаходжання за мяжой гурт "Стары Ольса" выканае праграму "Miedieval Classic Rock" для сваёй любімай публікі – беларускай.

МІНСК, 26 вер — Sputnik. Гурту "Стары Ольса" 17 год. Доўгае і адданне служэнне гістарычнай музыцы, шмат доследаў, пошукаў і вывучэння традыцый. 10 паўнавартасных альбомаў. І вось раптам прапанова аднаго з тэлешоў выканаць баладу "One" Metallica. Потым 2 мільёны праглядаў у YouTube. Новыя прапановы і новыя шоў. Лісты з усяго свету з просьбамі выканаць на старых інструментах іншыя легенды рока. Выбар твораў праз галасаванне ў інтэрнэце. Кантракт з амерыканскай студыяй і выхад альбома "Miedieval Classic Rock" з прэзентацыяй у Сан-Францыска.

Удзельнікі "Старога Ольсы" не ўспрымаюць гэтыя падзеі як адыход ад традыцыі, як здраду сярэднявеччу. Ідзе праца над новым песеным альбомам. Вялізны тур па ЗША з выступамі на знакамітых рэнесансных фэстах.

Тым не менш, альбом "Miedieval Classic Rock" знакавы. Гэта новае жыццё старых мелодый, пераствораных на незвычайных інструментах, што няўмольна прыводзіць да ўзнікнення новых эмоцый і новай "старой" энергетыкі.

Пасля працяглага знаходжання за мяжой гурт "Стары Ольса" выканае праграму "Miedieval Classic Rock" для сваёй любімай публікі — беларускай.

Канцэрт адбудзецца 20 лістапада 2016 у ДК МАЗ (Мінск, Партызанскі пр-т, 117А, станцыя метро "Аўтазаводская") а 19:00. Гледачоў чакае ўнікальнае гучанне сусветна вядомых твораў, сярэднявечны дух класічных мелодый рока. Гэта будзе ні на што не падобна!

Квіткі ад 17 да 30 рублёў.

Даведкі праз тэлефон +375 29 6490888.

Стужка навiн
0