МІНСК, 26 вер — Sputnik. Пытанні актывізацыі міжнароднай дзейнасці СНД будуць абмеркаваны ў Мінску, паведамілі ў Выканкаме Садружнасці.
"27 верасня ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску пройдзе чарговае пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў — удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах СНД", — паведамілі Sputnik у панядзелак у прэс-службе Выканкама.
На пасяджэнні будуць падведзены вынікі праведзеных 16 верасня ў Бішкеку пасяджэнняў Савета міністраў замежных спраў і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД і намечаны меры па рэалізацыі прынятых на іх дакументаў, адзначылі ў прэс-службе.
Другім пытаннем на пасяджэнні пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў стане абмеркаванне міжнароднай дзейнасці СНД, сказалі ў Выканкаме. З падрабязнай інфармацыяй аб міжнароднай дзейнасці СНД перад членамі Савета пастаянных прадстаўнікоў выступіць дырэктар дэпартамента гуманітарнага супрацоўніцтва, агульнапалітычных і сацыяльных праблем Выканаўчага камітэта СНД Уладзімір Кіку, адзначылі ў прэс-службе.
У рабоце пасяджэння прыме ўдзел старшыня Выканаўчага камітэта — выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў, паведамілі ў прэс-службе.