МІНСК, 27 вер — Sputnik. Паводле дадзеных апытання Sputnik.Меркаванні, жыхары еўрапейскіх краін не даверылі б рашэнне пытанняў нацыянальнай бяспекі замежным ваенным базам, размешчаным на тэрыторыі іх краін.
Так, толькі 4% апытаных жыхароў Германіі і 5% рэспандэнтаў у Італіі лічаць, што замежныя ваенныя базы маглі б справіцца з абаронай краіны лепш, чым нацыянальная армія.
Дадзеныя былі атрыманыя ў выніку апытання, праведзенага даследчай кампаніяй Ifop па замове інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik. Паводле справаздачы Міністэрства абароны ЗША за 2015 год, за межамі ЗША размяшчаліся 587 ваенных аб'ектаў.
Найбольш высокая колькасць ваенных аб'ектаў у Еўропе зарэгістравана ў Германіі, у Італіі таксама базіруюцца значныя сілы ВМС і арміі ЗША. На пытанне "хто справіўся б з абаронай Вашай краіны лепш" больш за траціну немцаў (38%) і італьянцаў (34%) адказалі, што з абаронай краіны справілася б нацыянальная армія без замежных ваенных баз. Пры гэтым 37% жыхароў Нямеччыны і 34% жыхароў Італіі выказаліся за тое, каб іх краіны абаранялі разам нацыянальныя арміі і замежныя базы. Не змаглі адказаць на пытанне 21% рэспандэнтаў у Германіі і 27% у Італіі.
Апытанне было праведзена па замове інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik найстарэйшай французскай даследчай кампаніяй IFop з 28 чэрвеня па 4 ліпеня 2016 года ў Германіі (1004 чал.) і Італіі (1002 чал.). Выбарка рэпрэзентуе насельніцтва паводле полу, узросту і геаграфіі. Максімальная памылка выбаркі для дадзеных у цэлым па краіне складае 3,1% пры давернай верагоднасці 95%.
Даведка аб праекце Sputnik.Меркаванні
Міжнародны праект па вывучэнні грамадскай думкі стартаваў у студзені 2015 года. Партнёрамі праекта выступаюць вядомыя даследчыя кампаніі Populus, Ifop і forsa. У рамках праекта Sputnik.Меркаванні рэгулярна праводзяцца апытанні грамадскай думкі ў краінах Еўропы і ЗША па найбольш актуальных сацыяльных і палітычных пытаннях.
Sputnik (sputniknews.com) — навінавае агенцтва і радыё з мультымедыйнымі інфармацыйнымі хабамі ў дзясятках краін. Sputnik уключае ў сябе сайты больш чым на 30 мовах, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне, мабільныя прыкладанні і старонкі ў сацыяльных сетках. Навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай мовах.