Відэа

Пакой гісторыі ГУМа: бюст Леніна і даваенныя чырвонцы

Падпісацца
Sputnik працягвае знаёміць чытачоў з незвычайнымі музеямі Мінска. Адзін з іх – пакой гісторыі ГУМа, у які нельга патрапіць з вуліцы. Глядзіце на відэа, якія экспанаты хавае міні-музей галоўнага ўнівермага сталіцы.

Мабыць, мала хто ведае, што сталічны ГУМ мае ​​ўласны музей. Аднак ён ёсць. Дакладней, гэта пакой гісторыі ўнівермага, які знаходзіцца на чацвёртым паверсе крамы, у крыле адміністрацыі. З вуліцы ў яго не патрапіць, аднак па дамоўленасці для групы могуць правесці экскурсію.

© Sputnik / Артем БордовскийРарытэтная камера на паліцы музея
Раритетная камера на полке музея - Sputnik Беларусь
Рарытэтная камера на паліцы музея

"Экспанаты — асабістыя рэчы супрацоўнікаў крамы. Тут можна ўбачыць рэчы, якія раней прадаваліся ў ГУМе, альбо ж з дапамогай якіх прадавалі тавары", — распавяла Галіна Равінская, вядучы гандлёвы інспектар ААТ "ГУМ".

© Sputnik / Артем БордовскийТакія прайгравальнікі ёсць яшчэ шмат у каго
Такой проигрыватель еще остался у многих белорусов - Sputnik Беларусь
Такія прайгравальнікі ёсць яшчэ шмат у каго

Драўляныя лічыльнікі, ручная кінакамера, манекены ў форме прадавачак, партрэты ўсіх дырэктараў універмага.

© Sputnik / Артем БордовскийСавецкія грошы ў музеі ГУМа
Советские деньги в музее ГУМа - Sputnik Беларусь
Савецкія грошы ў музеі ГУМа

Ёсць з дзесятак кубкаў: калектывы самадзейнасці ГУМа не раз заваёўвалі ўзнагароды. У пакоі і шмат здымкаў. Галоўны (на паўсцяны) — калаж разбуранай падчас вайны крамы і зноўку адкрытага ў 1951 годзе ўнівермага.

© Sputnik / Артем БордовскийЧастка экспазіцыі музея
Часть экспозиции музея ГУМа - Sputnik Беларусь
Частка экспазіцыі музея

"Пасля ўзвядзення новага будынка ГУМ для мінчан стаў як палац, які ўзвышаецца сярод руін", — дадала Равінская.

Стужка навiн
0