Лебедзеў: у СНД спадзяюцца, што Украіна вернецца ў Садружнасць

© Sputnik / Виктор ТолочкоСяргей Лебедзеў
Сяргей Лебедзеў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Як рэалізоўваць рашэнні МЗС і кіраўнікоў дзяржаў СНД, прынятыя ў Бішкеку, абмяркоўваюць у Мінску на пасяджэнні Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў – удзельніц СНД.

МІНСК, 27 вер — Sputnik. На ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў СНД ёсць надзея, што Украіна вернецца да паўнавартаснага ўдзелу ў рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў, заявіў перад адкрыццём пасяджэння Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.

"Кіраўнікі дзяржаў, я бачыў гэта ў Бішкеку, і міністры замежных спраў рэгулярна выказваюць шкадаванне, што Украіна цяпер аслабіла свой удзел у інтэграцыйнай дзейнасці. Адначасова выказваюць пажаданне народу Украіны хутчэй здабыць мір і стабільнасць. А таксама выказваюць надзею, што Украіна вернецца да паўнавартаснага ўдзелу у рамках СНД", — заявіў Лебедзеў.

Паводле яго слоў, на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў СНД ёсць упэўненасць, што суседзі асуджаныя на супрацоўніцтва. "Супрацоўніцтва — гэта жыццёвая неабходнасць паміж суседзямі. Я думаю, гэта ў інтарэсах як Украіны, так і яе суседзяў — краін СНД", — сказаў выканаўчы сакратар Садружнасці.

Стужка навiн
0