Сітуацыя з турызмам у Беларусі дастаткова складаная, і ўскладняе яе ў значнай ступені візавая палітыка нашай краіны, лічыць дырэктар хостэла Trinity Ксенія Курусь.
Паводле слоў прадстаўніка турыстычнага бізнесу, замежнікам вельмі складана атрымаць беларускую візу, да таго ж яна "дастаткова дарагая для краіны, у якой няма ні гор, ні мора, ні чагосьці ўнікальнага".
"У мінулым месяцы да нас хацелі прыехаць муж і жонка з Аўстраліі на месяц, паглядзець усю Беларусь, але візу ім далі толькі на два тыдні. Ёсць такое сакрэтнае правіла, што візы замежнікам даюць не больш чым на два тыдні, таму што больш у Беларусі турыстам рабіць няма чаго", — паведаміла Курусь.
Яна таксама прывяла для параўнання статыстыку, згодна з якой у 2015 годзе ў Беларусь прыехала 300 тысяч турыстаў, а ва ўкраінскі Львоў — 2 мільёны. Поўную версію інтэрв'ю радыё Sputnik Беларусь з Ксеніяй Курусь слухайце ў аўдыёзапісы.