Хто наступны: купляй Twitter зацікавілася Microsoft

© Flickr / Bernard OhОфіс кампаніі Microsoft
Офіс кампаніі Microsoft - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сярод патэнцыйных пакупнікоў ужо называліся два тэхналагічных гіганты і адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў індустрыі забаў.

МІНСК, 27 вер — Sputnik. Амерыканскі софтверны гігант Microsoft разглядае магчымасць куплі сэрвісу мікраблогаў Twitter, паведаміў тэлеканал CNBC са спасылкай на крыніцу, знаёмы з сітуацыяй. Раней паведамлялася, што Twitter вядзе перамовы аб продажы з шэрагам зацікаўленых кампаній. Сярод патэнцыйных пакупнікоў называўся тэхналагічны гігант Google, а таксама Salesforce.com, акрамя таго перамовы аб набыцці Twitter нібыта вёў сусветны гігант індустрыі забаў Walt Disney. Сэрвіс мікраблогаў ацэньваецца прыкладна ў 16 мільярдаў долараў.

Тэлеканал, спасылаючыся на сваю крыніцу, таксама адзначыў, што пра здзелку будзе абвешчана на працягу 30-45 дзён.

Амерыканская кампанія Twitter Inc. была заснавана ў 2006 годзе, штаб-кватэра знаходзіцца ў Сан-Францыска, Каліфорнія. Асноўны прадукт кампаніі — сацыяльны сэрвіс для абмену кароткімі паведамленнямі.

Амерыканская кампанія Microsoft Corp была заснавана ў 1975 годзе Білам Гейтсам і Полам Аленам. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Рэдмандзе, штат Вашынгтон. Кампанія спецыялізуецца на распрацоўцы праграмнага забеспячэння — у прыватнасці, Microsoft з'яўляецца распрацоўшчыкам аперацыйнай сістэмы Windows.

Стужка навiн
0