"Смак лістапада" ад Алеся Камоцкага

© Sputnik / Виктор ТолочкоВосень
Восень - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Алесь Камоцкі, аўтар і выканаўца ўласных песень, разам са сваімі музыкантамі прэзентуе новую канцэртную праграму "Смак лістапада" ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.

МІНСК, 27 вер — Sputnik. Упершыню вядомы беларускі бард цалкам выканае "Iрландскі цыкл": пераклады ірландскіх народных балад, над якімі музыкант працаваў некалькі апошніх гадоў, паведамляецца на сайце РТБД.

"Смак лістапада" — гэта абсалютна новы Алесь Камоцкі. У сваіх баладах ён выходзіць далёка за межы бардаўскай песні, ствараючы новую музычную і сэнсавую, вельмі асабістую і ў нечым нават інтымную, прастору.

 

 

Ірландскі цыкл Алеся Камоцкага — гэта шчырыя філасофскія гісторыі, разважанні сталага мудрага чалавека пра любоў і адзіноту, выбар і лёс, мары і ўзрост, смерць і жыццё. Акрамя перакладаў балад, на канцэрце прагучыць шмат вядомых і любімых публікай песень пераважна ў рытмах боса-новы.

Алесь Камоцкі — аўтар першага ў гісторыі беларускай бардаўскай песні альбома, паэт, філосаф, кампазітар і выканаўца. Нарадзіўся 9 чэрвеня 1958 года ў Барысаве. У 1986 годзе скончыў філасофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У сярэдзіне 80-х выступаў у якасці саксафаніста ў складзе групы "Блізняты", пазней — Zartipo. У другой палове 80-х пачаў выступаць як выканаўца ўласных беларускамоўных песень і песень на вершы вядомых паэтаў. У сярэдзіне 1990-х разам з Багданам Сіманенкам стварыў фестываль "Бардаўская восень", якім займаўся на працягу 15 гадоў. На творчым рахунку аўтара — больш за дзясятак паэтычных зборнікаў, 15 музычных альбомаў, шматлікія супольныя праекты і дзясяткі аўтарскіх канцэртных праграм.

Адбудзецца канцэрт 31 лістапада а 19.00 у РТБД.

Стужка навiн
0