МІНСК, 27 вер — Sputnik. Вакцына ад грыпу ўсіх тыпаў хутка можа з'явіцца ў Беларусі, заявіла ў аўторак кіраўнік Нацыянальнага цэнтра па грыпу Наталля Грыбкова.
Сезон вакцынацыі ад грыпу пачаўся ў Беларусі. Летась прышчэпку зрабілі больш за 40% грамадзян, што, паводле словаў медыкаў, дапамагло не дапусціць эпідэмій. У той жа час у свеце цыркулююць грыпы розных тыпаў, і ўніверсальнай вакцыны, якая ўздзейнічае на ўсе разнавіднасці віруса, пакуль няма.
"Для прафілактыкі грыпаў мы не можам нічога такога прапанаваць. Але квадрывакцына ўжо на стадыі рэгістрацыі, наколькі я ведаю", — заявіла Грыбкова.
Вакцына ад вірусаў грыпу ўсіх тыпаў можа з'явіцца ўжо ў наступныя сезоны, адзначыла медык.
Зараз у Беларусі праходзіць вакцынацыя ад грыпу тыпу A і B. Вірусы іншых тыпаў на тэрыторыі рэспублікі мала распаўсюджаныя.