Закон аб адаптацыі былых вязняў будуць прымаць у Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоКалонія №14
Калонія №14 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Упершыню ў Беларусі будуць створаны камісіі па справах былых вязняў і цэнтры сацыяльнай адаптацыі для людзей, якія выйшлі на волю.

МІНСК, 27 вер — Sputnik. Праект закона аб сацыяльнай адаптацыі асоб, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі, распрацоўваюць у Беларусі, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў аўторак намеснік начальніка ўпраўлення папраўчага працэсу ДВП МУС Беларусі Аляксандр Кралько.

"Рашэнне аб распрацоўцы праекта закона аб сацыяльнай адаптацыі вызваленых было прынята яшчэ ў 2015 годзе, праца над законапраектам ужо распачатая", — паведаміў Кралько.

Паводле яго слоў, упершыню ў Беларусі будуць арганізаваны такія сацыяльныя інстытуты, як камісіі па справах для людзей, якія вызваліліся, і цэнтры сацыяльнай адаптацыі. "Гэта ўсё будзе прапісана ў законапраекце", — сказаў Кралько.

Распавядаючы пра іншыя заканадаўчыя ініцыятывы ў галіне сацыяльнай адаптацыі вызваленых і асуджаных, ён таксама адзначыў, што рыхтуюцца папраўкі ў Кодэкс аб адукацыі, накіраваныя на ўдасканаленне працэсу атрымання сярэдняй адукацыі школьнікамі, якія ўтрымліваюцца ў папраўчых калоніях. У сваю чаргу галоўны нарколаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі Іван Канаразаў адзначыў важнасць распрацоўкі і прыняцця законапраекта аб сацыяльнай рэабілітацыі людзей, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі.

Паводле яго слоў, практыка паказала, злачынства часцей здзяйсняюць людзі, якія нідзе не працуюць і не вучацца, чым асобы, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення.

"33% злачынстваў і правапарушэнняў здзяйсняюць людзі, якія не заняты ні працай, ні вучобай, і толькі 25% злачынстваў здзейснілі людзі ў стане алкагольнага ап'янення", — сказаў Канаразаў.

Стужка навiн
0