МІНСК, 27 вер — Sputnik. Продаж тавараў у сацыяльных сетках незаконны, нагадалі ў аўторак у Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі.
Пакупкі ў даменных зонах ".com" — на свой страх і рызыку
Спецыялісты ведамства вырашылі нагадаць беларусам пра правілы гандлю і меры засцярогі праз частыя выпадкі падману спажыўцоў пры спробах гандлю праз сацыяльныя сеткі.
"Продаж тавараў у сацыяльных сетках незаконны. Набываючы тавары ў інтэрнэт-крамах, якія маюць пашырэнне зоны ".com" і да т.п., або на інтэрнэт-сайтах, дзе прадавец паказвае толькі электронную пошту ці тэлефон, абараніць правы спажыўцоў складана, так як вызначыць суб'екта гандлю ў гэтых выпадках цяжка", — прызналі ў міністэрстве.
Нагадалі ў МАРТ і выпадак з нашумелай анлайн-крамай "Маргарытка": тавары з яе перасталі прыходзіць спажыўцам, пасля чаго тыя звярнуліся ў ведамства.
Без гіперспасылкі не купляць
"У рэкламе тавараў, якая размяшчаецца ў сацыяльных сетках, на сайтах інтэрнэт-пляцовак, павінна ўтрымлівацца гіперспасылка на зарэгістраваную суб'ектам гандлю ў Гандлёвым рэестры Рэспублікі Беларусь інтэрнэт-краму", — нагадалі ў профільным ведамстве.
Даменнае імя інтэрнэт-крамы павінна знаходзіцца ў нацыянальнай даменнай зоне, якая мае пазначэнне ".by", ".бел", нагадалі ў МАРГ. Гандлёвы рэестр размешчаны на сайце МАРГ, там жа можна азнаёміцца і са спісам неабходных дакументаў, якімі павінна валодаць любая інтэрнэт-крама.