Відэа

Эксперты тургаліны абмеркавалі перспектывы ўязнога турызму ў Беларусi

Падпісацца
Слабая інфраструктура, дарагія гасцініцы і візы і практычна поўная адсутнасць рэкламы на міжнародным турыстычным рынку істотна ўскладняюць задачу развіцця ўязнога турызму ў Беларусi.

Эксперты турыстычнай галіны абмеркавалі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik бягучы стан уязнога турызму, праблемы, якія замінаюць яго развіццю, а таксама магчымыя крокі, якія трэба зрабіць, каб якасна змяніць сітуацыю. Казалі пра дарагія візы і неканкурэнтныя ў параўнанні з суседнімі краінамі кошты на гатэльныя нумары, гаварылі аб сэрвісе, які па-ранейшаму кульгае.

Паляўнічы сабака - Sputnik Беларусь
Турыстаў з ААЭ цікавіць у Беларусі медыцынскі і паляўнічы турызм

"Літаральна тыдзень таму вярнуўся з санаторыя ў Віцебскай вобласці, на ўласнай скуры адчуў развіццё нашага санаторна-курортнага лячэння. Санаторый выдатны. Але сэрвіс… Дзве траціны гасцей — расіяне. Шапікі з расійскай прэсай няма, інтэрнэту няма. А заходзіш у гасцініцу горада Віцебска, табе выпісваюць пропуск, як быццам на нейкім рэжымным прадпрыемстве. Мы гаворым аб зняцці перашкод на мяжы, але нам трэба спачатку вырашыць гэтыя пытанні", — заявіў падчас прэс-канферэнцыі кіраўнік Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый Беларусі Валянцін Цехмесцер.

У дэпартаменце турызму Міністэрства спорту і турызму аб усіх гэтых праблемах ведаюць. І па меры магчымасці стараюцца над імі працаваць.

"Па-першае, гэтыя пытанні не замоўчваюцца. Я лічу, што гэта ўжо вялікі крок да перамогі. Зразумела, што дзяржаўных сродкаў для стварэння інфраструктуры і яе развіцця, для будаўніцтва новых аб'ектаў не дастаткова. Гаворка зараз ідзе аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве", — заўважыла начальнік дэпартамента турызму Міністэрства спорту і турызму РБ Алена Пярмінава.

Адначасова з развіццём інфраструктуры і паляпшэннем якасці сэрвісу, дзяржава працягне працу над візавай лібералізацыяй. У кастрычніку бязвізавай зонай стане Аўгустоўскі канал. Акрамя таго, практычна гатовы дакумент, які прадугледжвае бязвізавы ўезд у Беларусь праз сталічны аэрапорт грамадзян 80 краін.

Сваімі думкамі пра сітуацыю з уязным турызмам і патэнцыял гэтага кірунку падзяліліся таксама намеснік дырэктара турыстычнай арганізацыі "БелАграТрэвэл" Дзмітрый Марозаў і кіраўнік беларускага офіса кампаніі "TravelLine" Алена Міхайлік.

Стужка навiн
0